З Сірыі эвакуявалі дваіх грамадзян Беларусі

Як паведамляе РІА "Новости", агулам былі эвакуяваныя 38 чалавек: 32 грамадзяніна Расіі, 4 — Украіны і 2 — Беларусі. У палёце іх суправаджалі выратавальнікі, псіхолагі і медыкі МНС Расіі, якія аказвалі людзям неабходную дапамогу.

Адзначаецца, што ў Маскве была арганізаваная дапамога па дастаўцы людзей на вакзалы і ў аэрапорты "для іх далейшага следавання да месцаў пражывання". Верагодна, ужо сёння беларусы вернуцца на радзіму.

Нагадаем, у Сірыі працягваецца грамадзянская вайна. Да таго ж там актыўна дзейнічае групоўка "Ісламская дзяржава", якая захоплівае гарады. Кім працавалі эвакуяваныя беларусы ў гэтай краіне, не паведамляецца.

Фота — ria.ru, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі