З удзелам кардыяхірурга са Швейцарыі ў Мінску прааперавалі некалькі дзяцей

У аперацыйнай

У аперацыйнай / @minzdravbelarus

Урачы РНПЦ дзіцячай хірургіі правялі чатыры найскладанейшыя аперацыі па карэкцыі цяжкіх парокаў сэрца, кажуць ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. У аперацыях удзельнічаў таксама дзіцячы кардыяхірург са Швейцарыі прафесар Афксендзіас Калангас.

"Аперацыі праведзеныя дзецям з анамаліяй Эбштэйна — рэдкай паталогіяй трохстворкавага клапана", — удакладніў галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Канстанцін Драздоўскі. У аднаго з дзяцей анамалія Эбштейна спалучалася яшчэ з адной паталогіяй, карэгіраваной транспазіцыяй магістральных сасудаў. Такую аперацыю ў Беларусі правялі ўпершыню.

Адзначым, што Калангас не ўпершыню прыязджае ў Беларусь. У ліпені 2021 года ён таксама дапамагаў беларускім хірургам. Тады было прааперавана пяцёра дзяцей. Раней у Міністэрстве аховы здароўя казалі, што анамалія Эбштэйна – вельмі рэдкая загана. Яна паспяхова аперуецца ў беларускім цэнтры, але яе крайнія формы суправаджаюцца ў свеце высокай смяротнасцю. Менавіта таму беларускія ўрачы і запрашаюць прафесара з вялікім вопытам выканання такіх аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі