"З YouTube у цяперашні час мы не чакаем ніякіх цяжкасцяў" — Мінсувязі Беларусі

YouTube, ілюстрацыйнае фота

YouTube, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праблем з YouTube, аналагічных расійскім, у Беларусі не чакаюць. Пра гэта інфармагенцтву Sputnik заявіў першы намеснік міністра сувязі Павел Ткач.

Чыноўнік нагадаў, што ў Беларусі няма праблем з падлучэннем да Фэйсбука, якія ёсць у Расіі. У нашай краіне, падкрэслівае Ткач, створаныя цалкам незалежныя сеткі электрасувязі.

"Таму і з YouTube у цяперашні час мы не чакаем ніякіх цяжкасцяў. Хоць абсталяванне на сетках Google, аналагічнае расійскаму, у нас таксама ёсць, але тым не менш у нас такіх праблем няма", — падкрэслівае намеснік міністра.

У Расіі Фэйсбук заблакавалі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У Беларусі гэтую сацсетку не блакавалі.

Нядаўна ў Расіі заявілі пра запаволенне хуткасці доступу да YouTube. Заўважныя збоі фіксаваліся 1 і 8 жніўня. Афіцыйная расійская версія — у тым, што нібыта кампанія Google не інвеставала ў абнаўленне сваіх сервераў. У Google кажуць, што не маюць дачынення да праблем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі