З-за моцнага ветру ў Беларусі на суботу аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
З-за моцнага ветру ў Беларусі на суботу, 16 сакавіка, аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. На паўднёвым захадзе яго парывы будуць дасягаць да 15-20 метраў за секунду, у Мінску — да 14 м/с, па краіне — 15-18 м/с, інфармуе тэлеканал СТБ.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -1 да +4 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +3 да +8. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, уначы ў асобных рэгіёнах — з мокрым снегам.