З-за сітуацыі ў Крыме церпяць украінскія спартсмены (відэа)

Пра гэта ў інтэрв’ю каналу “Кіеў TV” распавяла чэмпіёнка свету Ганна Рызатдынава. Яна кажа, што ў сувязі са складанай палітычнай абстаноўкай ва Украіне зборнай стала цяжка рыхтавацца да адказных спаборніцтваў. Асабіста Ганну сітуацыя турбуе яшчэ і таму, што ў сталіцы Крыма жывуць яе бацькі.



Яе сям’я спартовая: маці гімнасткі — заслужаны трэнер Украіны па мастацкай гімнастыцы Аксана Рызатдынава. Яна ўзначальвае сімферопальскую спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую спартовую школу алімпійскага рэзерву “Дынама”. Бацька спартсменкі — капітан дальняга плавання, майстар спорту па водных відах Сяргей Рызатдынаў. “Страшна падумаць, што заўтра яны могуць прачнуцца ўжо ў Расіі”, — сказала Ганна Рызатдынава.



Яна кажа, што ўкраінскія “мастачкі” штогод збіраюцца на базе ў Алушце і там набіраюць добрую форму для ўдзелу ў спаборніцтвах. Калі Крым стане расійскім рэгіёнам, спартсменка давядзецца шукаць іншую сталую базу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі