З-за тэхнічнага збою з рахункаў кліентаў "Беларусбанка" "спісваліся" грошы
З-за збою ў працы плацежных картак "Беларусбанка" з рахункаў кліентаў "спісваліся" грошы. Здарэнне адбылося ў першай палове дня 3 чэрвеня. Пра гэта ў СМІ сталі паведамляць чытачы. Яны казалі пра раптоўнае знікненне з рахунку ад 100 тысяч рублёў да мільёна і нават больш. Пры гэтым карткамі не карысталіся.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", адбыўся тэхнічны збой у працы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Ён закрануў толькі частку кліентаў "Беларусбанка". Адзначаецца, што незаконнае спісанне грошай з рахункаў кліентаў ужо скончылася. Іх хутка абяцалі вярнуць. Па іншай інфармацыі, "спісання" не было, а было "некарэктнае адлюстраванне інфармацыі". Яно працягвалася з 12.05 да 13.46. І ўжо а 15-й гадзіне ўсе рахункі былі прыведзеныя да нормы.