З-за выбуху Nokia 3310 у Мінску пацярпеў падлетак
Абноўленая версія Nokia 3310 / Reuters
Падлетак атрымаў апёкі з-за выбуху акумулятарнай батарэі мабільнага тэлефона. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у Мінску, расказалі ў сталічным упраўленні МНС.
Пра здарэнне выратавальнікі даведаліся ад медыкаў, якія аказвалі дапамогу дзіцяці. Высветлілася, што выбухнула батарэя легендарнага Nokia 3310. Тэлефон у гэты момант быў уключаны ў разетку.
Падлетак быў шпіталізаваны ў бальніцу з дыягназам тэрмічны апёк левага сцягна.
Nokia 3310 была знятая з вытворчасці яшчэ ў 2005 годзе, хоць у свой час стала адной з самых папулярных і ўдалых мадэляў фінскага брэнда. Было прададзена каля 126 мільёнаў такіх апаратаў. У лютым 2017 года вытворца паспрабаваў выпусціць абноўленую версію Nokia 3310, яе прэзентавалі як другі тэлефон "для тых, хто памятае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.