За 10 гадоў знешні дзярждоўг Беларусі вырас амаль удвая, а ўнутраны — у 12 разоў
За 10 гадоў знешні дзярждоўг Беларусі вырас амаль удвая, а ўнутраны — у 12 разоў. Як паведамляе Мінфін, на 1 красавіка 2021 года знешні доўг нашай краіны складаў $18,123 млрд. Для параўнання: на 1 красавіка 2011-га — $10,67 млрд. А вось унутраны доўг Беларусі на 1 красавіка гэтага года складаў 11,763 млрд рублёў. Дзесяць гадоў таму — усяго 994,66 млн.
У выніку заяўляецца, што ўнутраны дзярждоўг "пабіў рэкорды ўсіх часоў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.