За 2 дні да нападу беларускі міністр казаў, што Расія праз Беларусь не пойдзе

За 2 дні да нападу беларускі міністр казаў, што Расія праз Беларусь не пойдзе

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і кіраўнік Памежнага камітэту Анатоль Лапо за два дні да расійскага ўварвання пераконвалі Украіну, што Расія не пойдзе праз беларускую тэрыторыю. Пра гэта расказаў сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў.

"За два дні да вайны наш міністр абароны размаўляў з міністрам абароны Беларусі. І яны запэўнівалі, што ні ў якім разе гэтага не будзе. Наш галоўны памежнік за дзень да гэтага размаўляў з галоўным памежнікам Беларусі. Ён кажа: нават не думайце сабе, што мы будзем у гэтым удзельнічаць, што з нашай тэрыторыі на вас нехта пойдзе. Але яны пайшлі не толькі з гэтага боку, яны пайшлі па ўсёй мяжы",перадае "Укрінфарм" словы Данілава.

Дарэчы, запэўніванні ў бяспецы гучалі не толькі з боку сілавікоў. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 16 лютага заяўляў, што пасля абвешчаных вайсковых вучэнняў у Беларусі не застанецца ні аднаго расійскага вайскоўца і ні адной адзінкі расійскай баявой тэхнікі. Скончыцца вучэнні мусілі 20 лютага. 

А 24 лютага расійскія войскі напалі на Украіну. Уварванне ішло ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі