За 5 гадоў беларускую мову на ЦТ пачалі здаваць менш на 31 тысячу чалавек

За 5 гадоў беларускую мову на ЦТ пачалі здаваць менш на 31 тысячу чалавек

Колькасць абітурыентаў, якія абіраюць на тэставанні беларускую мову, штогод скарачаецца. Самым папулярным прадметам сёлета стала руская мова, яе здае 78 тысяч чалавек. Родную мову на тэставанні абралі толькі 22 тысячы абітурыентаў.

Нават неабавязковую для здачы англійскую здае больш — 22,5 тысячы. Другі па папулярнасці прадмет — матэматыка, яе здае 47,8 тысяч. 

Колькасць абітурыентаў, якія запісаліся на тэставанне, у параўнанні з мінулым годам знізілася на 800 чалавек. А за пяць гадоў абітурыентаў стала менш амаль на 50 тысяч. Сёлета на бюджэт на дзённае зможа паступіць каля 28 тысяч чалавек, а гэта значыць, што шанцы ёсць у кожнага чацвёртага, бо ў гэтым годзе паступае 100 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі