За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі 134 мігранты

За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі 134 мігранты

За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі 134 мігранты, якія нелегальна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу. Пра гэта паведамляе памежны камітэт суседняй краіны. Чацвёрты дзень запар бльшасць мігрантаў пракладаюць шлях праз тэрыторыю Друскінінкайскага самакіравання. 

З-за росту патоку мігрантаў МУС Літвы звярнуўся да мэрыяў гарадоў з просьбай пасадзейнічаць размяшчэнню і лагістыцы людзей. Таксама па словах міністаркі Агне Білатайтэ, для забеспячэння бяспекі насельніцтва будуць прыцягнуты ўсе структуры МУС, а таксама разглядаецца дапамога ад вайскоўцаў-дабравольцаў — "каб людзі, побач з якімі рассяляюць нелегальных мігрантаў, адчувалі сябе ў бяспецы".

Да 28 ліпеня для прыняцця мігрантаў у Друскіненкайскім самакіраванні будуць пабудаваныя ангары і модульныя домікі. Таксама на тэрыторыі Літвы з'явіцца намётавае мястэчка на 1000 месцаў.

Усяго з пачатку года з Беларусі ў Літву нелегальна прайшлі 1232 чалавекі. Гэта жыхары Іраку, Камеруну, Турцыі, Сірыі і іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі