За два месяцы — 70 дамоваў на крэдыт, каб зрабіць ЭКА

Нагадаем, з Новага года беларускі могуць браць крэдыт на экстракарпаральнае апладненне (ЭКА). Крэдыт даюць на 5 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную палове стаўкі рэфінансавання. Зараз крэдыт даюць пад 11,75%. Максімальная сума крэдыту — 300 базавых велічыняў (сёння гэта 39 мільёнаў рублёў).



У прэс-службе “Беларусбанка” Еўрарадыё прыводзяць лічбу, колькі жанчын звярнулася па крэдыт — 70 чалавек.


 
“Па атрыманне ільготных крэдытаў звяртаюцца жанчыны з ўсіх абласцей, гэта лічба па краіне. Аднак болей за ўсё ахвочых атрымаць крэдыт — з Мінска. Больш дасведчаныя, але і больш хворыя”, — кажуць у “Беларусбанку”.



Сярод крэдытаатрымальніц — не толькі работніцы бюджэтнай сферы, але і работніцы прамысловых прадпрыемстваў, фінансавых арганізацый і гэтак далей.



Фота — pro-life.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі