За гадзіну на канцэрт Лявона Вольскага ў Prime Hall прадалі 500 квіткоў

За гадзіну на канцэрт Лявона Вольскага ў Prime Hall прадалі 500 квіткоў

За гадзіну на канцэрт Лявона Вольскага ў Prime Hall прадалі 500 квіткоў. Першы за 7 гадоў вялікі сольны канцэрт музыкі ў Мінску адбудзецца 21 верасня. Продаж квіткоў стартаваў апоўдні 30 жніўня.

Арганізатар мерапрыемства Уладзімір Плавінскі кажа, што не бачыць у такім ажыятажы нічога дзіўнага. “Гэты канцэрт доўгачаканая падзея для ўсіх прыхільнікаў Лявона Вольскага”, — сказаў ён.

Па словах Вольскага, канцэрт будзе складацца з двух вялікіх аддзяленняў. “Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць “Белую яблыню грому” і лепшыя песні розных часоў”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі