За год колькасць электрамабіляў у Беларусі павялічылася больш чым удвая

Колькасць электразарадных станцый у Беларусі таксама павялічваецца / БЕЛТА 
Колькасць электразарадных станцый у Беларусі таксама павялічваецца / БЕЛТА 

За год колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла больш чым удвая, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на выставе да Дня электратранспарту.

"Паводле апошніх дадзеных, колькасць электрамабіляў у Беларусі дасягнула 10 тысяч. Рост у параўнанні з мінулым годам — больш чым у 2 разы", — сказаў Каранкевіч. А ў пачатку 2021-га іх было ўсяго 2,5 тысячы. 

Міністр таксама расказаў, што ў краіне цяпер працуе каля 680 электразарадных станцый. І іх колькасць таксама штогод расце. Павялічваюцца і аб'ёмы спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі. Летась рост у параўнанні з 2020-м склаў 38 %. Было выбрана 10 млн кВтч.

Пашыраецца і парк грамадскага электратранспарту, адзначыў міністр. На гарадскіх маршрутах сёння працуе больш за 100 электробусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі