За кратамі застаюцца 7 фігурантаў “справы патрыётаў”

За кратамі застаюцца 7 фігурантаў “справы патрыётаў”

За кратамі застаюцца 7 фігурантаў “справы патрыётаў” (“Белага легіёну”). Гэта — Аляксей Абрамаў, Андрэй Дундукоў, Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Мароз і Дзмітрый Новік. Усе яны былі затрыманыя ў сакавіку. Спачатку іх абвінавачвалі ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней — у “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання”. Днямі на волю выйшлі таксама 7 чалавек — Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў, Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў. Абвінавачанне ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” з іх знялі. Вызваленыя знаходзяцца пад падпіскай пра нявыезд.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у каментары Радыё Свабода выказаў спадзяванне, што вызваленне групы фігурантаў “справы патрыётаў” можа быць “першым крокам да таго, каб вытворчасць у гэтай справе была цалкам спыненая”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі