"Хацеў бы паглядзець у вочы таму, хто прыдумаў саджаць патрыётаў!"

"Хацеў бы паглядзець у вочы таму, хто прыдумаў саджаць патрыётаў!"

У канцы сакавіка 2017 года КДБ затрымаў па "Справе патрыётаў" вайскоўца-кантрактніка з Бабруйска Уладзіміра Румянцава. За кратамі хлопец сустрэў сваё 29-годдзе, а агулам ён правёў у ізалятарах 3 месяцы і 1 тыдзень.

Румянцаў вызвалены пад падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы баевікоў для арганізацыі масавых беспарадкаў з яго знятае, застаўся толькі “ўдзел у незаконным узброеным фармаванні”.

Адразу пасля вызвалення Румянцаў даў кароткае інтэрв'ю Еўрарадыё:

 

Еўрарадыё: У якіх умовах сядзелі? Столь не падцякала падчас дажджу?

Уладзімір Румянцаў: Бацькам пісаў, што жыву, як у санаторыі. Камера была разлічаная на чатырох чалавек, а сядзелі мы ў ёй удвох. Маімі суседзямі былі крымінальнікі: махляры і адзін неплацельшчык аліментаў.

 

Еўрарадыё: Як лічыце, чаму вы трапілі за краты?

Уладзімір Румянцаў: Логікі ў гэтым няма зусім... Хацеў бы я паглядзець у вочы таму чалавеку, які прапанаваў распачаць гэтую справу аб незаконным узброеным фармаванні і саджаць патрыётаў. Хацеў бы паразмаўляць з ім...

 

Еўрарадыё: Спадзеяцеся калі-небудзь даведацца, хто гэты чалавек?

Уладзімір Румянцаў: Не, думаю, гэта ніколі не стане вядома.

Еўрарадыё: Што будзеце рабіць далей?

Уладзімір Румянцаў: Вярнуся ў войска. У мяне яшчэ засталося некалькі дзён кантракта.

 

Еўрарадыё: Як думаеце, не будзе з гэтым праблем?

Уладзімір Румянцаў: Думаю, не. Войска мусіць быць па-за палітыкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі