За кратамі застаюцца 9 палітвязняў
Раніцай у аўторак на волю выйшаў Аляксандр Францкевіч, асуджаны па так званай “справе анархістаў”.
На мінулым тыдні вызвалілі Змітра Дашкевіча.
За кратамі застаюцца палітвязні Эдуард Лобаў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Мікалай Аўтуховіч. Севярынец мусіць выйсці на волю наступным: 19 кастрычніка 2013 года, нагадвае "Наша ніва".
Здымак з архіву Еўрарадыё. Партрэты палітвязняў падчас акцыі апазіцыі 2013 года.