За лаянку ў твітары мінскага падлетка выгналі са школы
Пра гэта Дзіма Малаковіч паведаміў... у твітары.
Нагадаем, 16-гадовы школьнік у сваім акаўнце ў твітары апісаў канфлікт з класнай кіраўніцай. Пры гэтым у двух твітах ён дазволіў сабе выказацца нецэнзурна. Настаўніца і напісала заяву ў міліцыю, і хлопца аштрафавалі на 200 тысяч рублёў па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса — брудная лаянка ў грамадскім месцы.
Зараз стала вядома і пра іншыя наступствы таго канфлікта. Па словах Дзімы Малаковіча, яго адлічылі з мінскай сярэдняй школы №21, дзясяты клас якой ён скончыў у траўні.
Фота з "ВКонтакте".