За лозунг "Смерць крамлёўскім акупантам" актывіста асудзілі на 15 сутак

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" затрымалі разам з іншымі пасля акцыі Дня Волі. Падчас акцыі ён з паплечнікамі нёс расцяжку "Смерць крамлёўскім акупантам!" Усіх затрыманых, акрамя Вінярскага, вызвалілі ўначы.


 
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", сведкам па справе праходзіў начальнік падраздзялення АМАП Тарасаў, які падчас акцыі працаваў у цывільным. Ён заявіў, што Вінярскі прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што выкрыкваў фашысцкія і антыдзяржаўныя лозунгі: "Пуцін — фашыст", "Далоў хлуслівы рэжым Лукашэнкі". Акрамя таго, сведка заявіў, што Вінярскі аказваў супраціў пры затрыманні.


 
Сведкам на судзе таксама быў міліцыянт Рэўт. Асноўны "фашысцкі лозунг", які ён ставіў у віну актывісту, — "Бандэра — герой! Украіна, мы з табой!"



На фота spring96.org Максім Вінярскі — злева

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі