За нядзелю літоўскія памежнікі затрымалі 289 нелегальных мігрантаў з Беларусі
1 жніўня стала чарговым антырэкордам у літоўскіх памежнікаў: яны затрымалі 289 нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Гэта самаы высокі паказчык сёлета, адзначае lrt.lt.
Зрэшты, панядзелак можа пабіць гэты рэкорд. За першыя гадзіны сутак памежнікі затрымалі яшчэ 109 мігрантаў. Такія лічбы назваў начальнік Службы аховы дзяржмяжу Літвы Рустам Любаеў.
У суботу літоўскія памежнікі затрымалі 144 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Дагэтуль найбольшая колькасць была затрыманая 27 ліпеня — 171 чалавек.
Літоўскія памежнікі лічаць, што беларускія ўлады спрыяюць незаконнай міграцыі, і называюць гэтыя дзеянні "гібрыднай агрэсіяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.