За панядзелак палякі спынілі 590 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі
Польскія памежнікі на патруліраванні / twitter.com/Straz_Graniczna
За 4 кастрычніка польскія памежнікі спынілі 590 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства. У папярэдні дзень мяжу перайсці спрабавалі 434 чалавекі.
35 нелегальных імігрантаў былі затрыманыя, у тым ліку 34 грамадзяніна Ірака і адзін — Конга.
За дапамогу нелегальным мігрантам таксама затрыманыя 6 чалавек. Гэта два румына, лівіец, галандзец, украінец і паляк. З пачатку верасня затрыманыя ўжо 26 правадыроў.
Улады Польшчы ўскладаюць адказнасць за міграцыйны крызіс на афіцыйны Мінск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.