За пратэсты і падтрымку Украіны будуць судзіць лаўрэата конкурсу вакалістаў
Даніэль-Ландсей Кейта
22 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы Даніэля-Ландсея Кейты. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Пра затрыманне хлопца стала вядома ў чэрвені. Тады сілавікі апублікавалі відэа, на якім малады чалавек пад прымусам кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады. Акрамя таго Даніэль гаворыць, што ён кепска ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.
Паведамляецца, што малады чалавек — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.