За секс на вуліцы ў Міжнародны жаночы дзень пары пагражае турма

Будзьце асцярожнымі

Будзьце асцярожнымі / unsplash.com

У Мінску за секс на вуліцы будуць судзіць сямейную пару. Крымінальная справа ўжо накіравана ў суд і можа абярнуцца для абодвух шасцю гадамі зняволення.

Што здарылася?

У сакавіку пасля святкавання Міжнароднага жаночага дня пара выйшла з кафэ і адасобілася на вуліцы. Момант блізкасці знялі падлеткі, якія праходзілі побач. Потым відэа трапіла ў міліцыю.

Праз некалькі дзён пару затрымалі. Імі аказаліся замежныя грамадзяне, якія нядаўна набылі кватэру ў цэнтры сталіцы.

— Абвінавачаныя нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, на ўтрыманні маюць дзіця, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, — каментуюць сітуацыю ў пракуратуры. — Ім прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учыненых групай асоб, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой — аж да шасці гадоў пазбаўлення волі. Віну муж і жонка прызналі цалкам, у зробленым раскаяліся.

На дадзены момант пара знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі