За суткі на пажарах у Беларусі загінулі шэсць чалавек
МНС прымае ўзмоцненыя меры прафілактыкі ў Гомельскай вобласці / pexels.com
За апошнія суткі ў МНС паступіла сем паведамленняў аб пажарах. Загінулі шэсць чалавек. Яшчэ адзін мужчына шпіталізаваны з апёкамі.
Тры пажары адбыліся ў вёсках, яшчэ па адным у аграгарадку і ў гарадскім пасёлку. Таксама пажары былі ў Лідзе і ў Мінску.
МНС паведамляе, што актуальнасць прафілактыкі ў галіне пажарнай бяспекі і абследаванняў домаўладанняў не спадае.
— Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць назіральныя камісіі ў раёнах Гомельскай вобласці, — піша МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.