За сярэдні заробак — 1844 паездкі ў месяц на мінскім грамадскім транспарце

За сярэдні заробак — 1844 паездкі ў месяц на мінскім грамадскім транспарце

На сярэдні заробак мінчанін можа здзейсніць 1844 паездкі ў месяц на грамадскім транспарце. Такія звесткі падае генеральны дырэктар прадпрыемства “Мінстранс” Лявонцій Папянок. У інтэрв’ю тэлеканалу СТВ ён адзначыў, што такія паказнікі вышэйшыя ў параўнанні са сталіцамі суседніх краін. Напрыклад, у Варшаве на сярэдні заробак за месяц можна здзейсніць 1023 паездкі ў грамадскім транспарце, у Рызе — 460, у Вільні — 880, у Маскве — 1698.

З 1 лістапада ў Мінску выраслі тарыфы на праезд у транспарце: талоны на наземны транспарт цяпер каштуюць 60 капеек, а жэтоны на метро — 65.

Кіраўнік “Мінсктранса” адзначае, што патрэбныя сродкі на абнаўленне рухомага саставу. Напрыклад, у Мінску цяпер болей за 700 аўтобусаў, тэрмін амартызацыі якіх скончыўся. Яны патрабуюць дадатковых выдаткаў на тэхабслугоўванне і рамонт, перадае TUT.by

Гэтым ён тлумачыць і больш жорсткі кантроль аплаты за праезд. За 9 месяцаў гэтага года 75 тысяч “зайцаў” заплацілі штрафы. У бюджэт было пералічана 655 тысяч рублёў.

 


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі