За тры гадзіны пікет Караткевіч ля “Цэнтральнага” сабраў 50 подпісаў

Раніцай 23 ліпеня ў цэнтры Мінска з'явіліся пешыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Ля “Цэнтральнага” збіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку і Таццяну Караткевіч, ля ГУМа — за Анатоля Лябедзьку.

“Людзі падпісваюцца. Мы стаім тут з 9-й гадзіны, вось да 12-й ужо сабралі каля 50 подпісаў”, — гаворыць удзельнік пікета Караткевіч.


Пікет Анатоля Лябедзькі з’явіўся пазней, каля 11-й гадзіны, затое на ім прысутнічае сам кандыдат. “Мы нядаўна тут стаім, таму пакуль не так шмат подпісаў. Але людзі падыходзяць актыўна. Усё нармальна ідзе. Толькі напачатку адна жанчына падышла і сказала, што мы ўсе тут Пазнякі. А так нармальна”, — гаворыць удзельніца пікета АГП.

А вось удзельнікі пікету Аляксандра Лукашэнкі раскрываць колькасць сабраных подпісаў не сталі: “Не можам сказаць, гэта таямніца”. Але акурат ля пікету прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі людзей спыняецца больш за ўсё, нават утвараюцца невялікія чэргі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі