Захворванне на ВРІ і грып у Беларусі вырасла на траціну — Мінздароўя

У Беларусі фіксуюць рост сезонных захворванняў

У Беларусі фіксуюць рост сезонных захворванняў / pexels.com

За тыдзень захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і грып у Беларусі павялічылася на 33%, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

59,6% хворых складаюць дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.

Медыкі кажуць, што захворванне абумоўлена пераважна вірусамі негрыпознага паходжання. Сярод іх вірусы парагрыпу 1-4-га тыпаў, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, рынавірусы, бокавірусы, метапнеўмавірусы, а таксама мікоплазма пнеўманіі.

Акрамя таго, вынікі лабараторнага нагляду паказалі, што павялічваецца цыркуляцыя вірусаў грыпу А (H1N1, H3N2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі