Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты пойдзе яго сын

Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты пойдзе яго сын

Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч не будзе ўдзельнічаць у тэледэбатах. Замест яго на іх пойдзе яго сын Алег Гайдукевіч, даверная асоба, інфармуе БЕЛТА.

Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты пойдзе яго сын

Адзначаецца, што ў суботу, 3 кастрычніка, Сяргей Гайдукевіч будзе ўдзельнічаць у масавым пікеце і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гомелі. У яго штабе вырашылі, што перадвыбарчае выступленне Гайдукевіча на тэлебачанні было лепшым, таму "правядзенне тэледэбатаў марнае", а "ладзіць спрэчкі не мае ніякага сэнсу".

Такім чынам заўтра ў тэледэбатах на тэлеканале "Беларусь 1" (ад 17-й да 18-й гадзіны) возьмуць удзел толькі два кандыдаты ў прэзідэнты — Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. Аляксандр Лукашэнка вырашыў у тэледэбатах не ўдзельнічаць, раней ён не выкарыстаў свой эфірны час для тэле- і радыёвыступленняў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі