Запарожская АЭС захоплена расійскімі вайскоўцамі

Запарожская АЭС захоплена расійскімі вайскоўцамі

4 сакавіка Запарожская АЭС у Энергадары захоплена расійскімі вайскоўцамі. Пра гэта паведамляе Запарожская абласная вайсковая адміністрацыя са спасылкай на Дзяржаўную інспекцыю ядзернага рэгулявання Украіны. Расіяне кантралююць адміністрацыйны корпус і прахадную. Адзначаецца, што персанал станцыі "ажыццяўляе кантроль за станам энергаблокаў і забяспечвае іх бяспечную эксплуатацыю".

Атамная станцыя ў Энергадары — другая, якую захапілі расіяне. Першая — Чарнобыльская АЭС.

Уначы на Запарожскай АЭС ішоў бой паміж украінскімі нацгвардзейцамі і расійскімі вайскоўцамі. Асноўнае абсталяванне станцыі не было пашкоджана, радыяцыйны фон у норме.

Сярод украінскіх абаронцаў АЭС ёсць загінулыя і параненыя.

Запарожская АЭС захоплена расійскімі вайскоўцамі
УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі