"Застой класа люкс". Што расіяне пішуць пра адпачынак у беларускіх санаторыях
![Што кажуць расіяне пра беларускія санаторыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/photo_2024-06-24_15-02-07.jpg.webp?itok=Mg0J6xCz)
Што кажуць расіяне пра беларускія санаторыі / tio.by
Мінспорту заяўляе, што летась Беларусь наведала не менш за 5 млн расійскіх турыстаў. А 200 тысяч расіян даехалі да аблашчаных пагалоскай беларускіх санаторыяў.
Некаторыя з іх былі настолькі ўражаныя адпачынкам у Беларусі, што пакінулі пра гэта водгукі на "Яндэксе". Мы вывучылі іх і адразу скажам: кампліментарных водгукаў нашмат больш, чым негатыўных. Турыстам з усходу падабаюцца прырода, працэдуры, дактары, харчаванне. Азёры і хвоі — казка, кухары — узроўню "Мішлен", чыста, дактары — багі.
Але бывае так, што аздараўленне ў Беларусі пакідае ў турыстаў неадназначныя ўражанні: "Ветлівасць персаналу — гэта двойка. Здаецца, прыехалі ў пяцізоркавы гатэль-СПА, а гэта, хутчэй, нейкі лазнева-пральны камбінат".
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-14-44.jpg.webp?itok=l3H47Vpl)
Нехта Юрый прыехаў у санаторый добра павесяліцца, але чаканні не апраўдаліся: "Жудасна нудна. Дыскатэкі няма".
А вось Ігар задаволіў у беларускім санаторыі сваю патрэбу ў пазнанні: "Прыгожа і цікава, асабліва для аматараў гісторыі".
Дзіяна звярнула ўвагу на важныя дробязі: "Туалетная папера ў нумарах... Можна адно месца сцерці".
Таццяну крануў лёс поні ў заасадзе: "Чаму ў поні няма сяброўкі? Ён адзіны, хто самотны!"
Юліі не спадабаўся сняданак: "На сняданку вайна развязалася паміж супрацоўнікамі і гасцямі".
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-14-47.jpg.webp?itok=rg82ia0l)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-14-49.jpg.webp?itok=N69mgpWQ)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-14-52.jpg.webp?itok=CjPTHyZb)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-14-58.jpg.webp?itok=gouuXxTH)
"Унутр не трапілі, а звонку прыгожа", — піша карыстальнік Інкогніта, які палюбаваўся "Альфа-Радонам".
"Дорага-багата, буду грошы збіраць", — даволі нетыповы водгук ад расіяніна. У асноўным на цэны скардзяцца беларусы: маўляў, санаторый, вядома, цудоўны, але за такія грошы можна і ў Турцыю з'ездзіць усёй сям'ёй.
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-15-02.jpg.webp?itok=UFl7N6sl)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-15-11.jpg.webp?itok=dsRfBHKk)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-15-18.jpg.webp?itok=f34tLBj_)
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-15-23.jpg.webp?itok=BGRYarlw)
Марыя дала сваю ацэнку таму, чым захапляюцца іншыя, і падсумавала так: "Не спадабалася. Застой класа люкс. З прыродай відавочна працавалі чыноўнікі без якога-кольвек уяўлення пра прыгожае: дарожкі немудрагелістай геаметрыі з прасцяцкай пліткі, казённыя пранумараваныя альтанкі, раптоўныя аб'екты "для моладзі" ў выглядзе сэрцайка на беразе. Пляж маленечкі, даволі ўбогая дзіцячая пляцоўка. І ў цэлым атмасфера такая, што нават птушкі не спяваюць. Вольны час — вечар з пчаляром, вечар баяна і дыскатэка. Калі сумуеце па мінуўшчыне — вам сюды, сапраўды вельмі чыста і парадак бездакорны".
![“Застой класса люкс”. Что россияне пишут об отдыхе в белорусских санаториях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-24_15-15-25.jpg.webp?itok=3fqqYMIo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.