Затрымалі ксяндза з Ліды, яго будуць судзіць па "экстрэмісцкай" справе

Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by

Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by

Затрымалі ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, піша @christianvision. Суд за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" прызначаны на панядзелак.

Раней Малец служыў у Навагрудку. Ён стаў вядомы вясной 2023-га, калі яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават паспелі правесці развітальную імшу. Аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў у войска адмянілі.

Дзмітрый Малец нарадзіўся ў Лідзе ў 1996 годзе. Ён выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, высвечаны на дыякана ў 2019 годзе, на прэсвітара — у 2020-м.

Падчас рэпрэсій у РБ нямала святароў трапляла за краты, а сярод іх і каталіцкія. Летась яны масава знікалі з сацсетак, паколькі іх старонкі старанна маніторылі супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў і міліцыянты, знаходзячы даўнія спасылкі на так званыя "экстрэмісцкія матэрыялы". Рабіліся скрыншоты і афармляліся пратаколы, пасля адбываліся суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.