Затрымалі лідара гурта "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага
У Клецку затрымалі лідара гурта "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага.
Сям’я музыкі мае лецішча ў Клецку. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, Зміцер стаяў у ланцугу салідарнасці. Цяпер ён знаходзіцца ў Клецкім РУУС.
Паводле звестак Беларускага фонду культурнай салідарнасці, за апошнія дні ў Беларусі затрымалі і асудзілі больш за два дзясяткі музыкаў і артыстаў. Некаторых затрымлівалі пасля дваровых канцэртаў, да іншых прыходзілі на працоўнае месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.