Затрымалі мастака Генадзя Драздова — былога кіраўніка творчай суполкі "Пагоня"
Сілавікі затрымалі мастака Генадзя Драздова — былога кіраўніка творчай суполкі "Пагоня".
Як паведамляе Беларуская рада культуры, гэта адбылося 18 жніўня. Абставіны і прычыны затрымання, а таксама месца, дзе трымаюць мастака, пакуль не вядомыя.
Суполка "Пагоня" ў рамках Беларускага саюза мастакоў заўжды вызначалася нацыянальнай скіраванасцю. Раней яе сябры ўтогод ладзілі выставу, прымеркаваную да Дня Волі — 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.