Затрыманага ў Мінску актывіста знайшлі ў міліцыі ў Смалявічах

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леанід Кулакоў знайшоўся ў Смалявіцкім РАУС. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла праваабаронца Юлія Сцяпанава.

55-гадовага Кулакова затрымалі каля яго дома 8 траўня ў 21.30. Па звестках праваабаронцаў, спярша яго даставілі ў Першамайскае УУС Мінска, а потым яго сляды згубіліся.

Праваабаронцы шукалі Кулакова, аднак у Першамайскім РУУС і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна казалі, што такога затрыманага ў іх няма. Позна ўвечары 10 траўня выявілася, што Кулакоў знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС.

За што затрыманы актывіст і ў чым абвінавачваецца, пакуль невядома. Праваабаронцы лічаць яго затрыманне прэвентыўным.

Сцяпанава адзначае, што Кулакову пастаянна патрэбныя лекі.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі