Затрыманая праваабаронца Наста Лойка
Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Затрыманая праваабаронца Наста Лойка. Сілавікі пішуць у сваіх тг-каналах, што супраць яе распачалі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
На міліцэйскім відэа Лойка кажа, што займалася праваабарончай дзейнасцю, "атрымлівала фінансаванне ад замежных арганізацый".
Восенню 2022-га Наста Лойка правяла на Акрэсціна 30 сутак адміністрацыйнага арышту (была затрыманая пасля працэсу над палітвязнямі- анархістамі), выйшла на волю 6 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.