Наста Лойка — пра "суткі" на Акрэсціна: "Спаць мне прапанавалі на стале"

Наста Лойка / facebook.com
Наста Лойка / facebook.com

Правабаронца Наста Лойка апісала, як адбывала адмністрацыйны арышт на Акрэсціна. Дзяўчына прабыла там 30 сутак і толькі 6 кастрычніка выйшла на волю.

Лойка піша, што ёй пашанцавала: яе пасадзілі не ў "палітычную" камеру. Праўда, і ў "непалітычнай" камеры ўмовы цяжка назваць людскімі.

Еўрарадыё прапануе вам урыўкі з успамінаў Насты Лойка пра арышт.

"2. У РУУСе ў мяне была размова з замаскіраваным супрацоўнікам ГУБАЗіКа ў масцы. Ён завёў мяне ў пакой і адразу паглядзеў па кутах, ці няма там камер. Стала стромна. Я доўга не давала пароль ад тэлефона, але мяне хапіла толькі на 15 хвілін. Ён мяне абражаў і гучна стукнуў далоньню па стале каля мяне. Раней я ўяўлала, што вытрымаю нават зьбіцьцё, але рэальнасьць апынулася іншай. Ён паглядзеў галерэю з фота, інсту (сторысы ў архіве), тг. Нічога не знайшоў.

3. Праз 4 гадзіны ўсіх выпусьцілі, акрамя Дзяніса зь Берасьця, у якога знайшлі спасылку на сайт Вясны ў перапісцы год таму, і мяне. На мяне супрацоўнік ГУБАЗіКа сказаў руусаўскім скласьці 2 пратаколы. Доўга думалі, што мне напісаць, па выніку я крычала і раскідвала паперы са стала. Праваабрончы хуліганізм, частка 1.

/.../
6. Па дарозе ў ЦІП я балтала з маім “падзельнікам” і яшчэ адным “палітычным” Міхаілам, якога перазатрымлівалі за рэпосты ўжо трэці раз (больш за 40 сутак ужо адседзеў). Міхаіл распавядаў як кепска ў “палітычных” камерах, у там ліку жаночай нумар 15: мала месца і шмат людзей, сьвятло не выключаюць на ноч, у 2 і 4 ночы пераклічка, кепскае стаўленьне, часам няма гарачай вады і зламаныя ракавіны, падкідваюць самых недагледжаных людзей для праформы. Я ўжо дыхала глыбей.

7. Я была на ЦІПе ў 2008 годзе яшчэ да рамонту 3 сутак.  Знаёмства з новым ЦІПам пачалося з прагулачнага дворыку каля 18 гадзін вечара, а ў камеру патрапіла за 10 хвілін да адбою (21:50). Да гэтага мяне цалкам распранулі, прысяданьне, прашчупалі вопратку. Супрацоўніца спытала “а вы за што” – аразу зразумела, што я “кантрольная бчб”. З парога камеры 9 я зразумела, што мне пашанцавала – гэта так званая “працоўная камера”, адкуль людзі езьдзяць працаваць на свалку, а значыць, ёсьць шанец быць апранутай пацяплей у нейкай перспектыве і не чакаць начных пераклічак. Мяне добра сустрэлі, хаця на 4 месцы я была 15ая. Матрасаў не было ад учора там. Спаць мне прапанавалі на стале – я наліла ў 1,5 літровую бутэльку яшчэ з РУУСа цёплай вады й у абдымку спрабавала спаць.

8. Адна ёга-трэнерка любіла паўтараць, што трэба заўжды сядзець на цьвёрдых паверзнасьцях. Марыя, я 30 сутак была толькі на такіх! Адзінае што на металічных нарах у прамавугольныя насьцілы спаць і холадна і балюча, але што рабіць. Большую частку сутак я праспала зь кімсьці на 2 паверсе нараў (“пальма”) – так было цяплей.

9.  На 7-я суткі мне прывезьлі са свалкі зімовую куртку – на той момант я ўжо з тэмпэратурай і кашлем не даю спаць па начах.

/.../
15. Аднойчы я спытала ў Цішачкіна, ці можна мне аплату і матрас. На што ён сказаў: “а вы должны страдать”. З гэтага моманту мне падалося, што над уваходам у ЦІП з дворыка вясіць вялікі надпіс “чтобы страдали” — так я тлумачыла ўсім любое “а чаму тут…”.

16. У камеры было шмат прусакоў, клапоў, і часта жанчыны прыносілі з волі вошы (перажываю за дрэды дагэтуль). Па загружанасьці — першы тыдзень нас было да 19 чалавек на 4 месцы, потым перавялі частку на ІЧУ і ў Магілёў, але ў сярэднім у камеры заўжды было 7-8 чалавек. Часам вельмі напружных.

/.../
18. Асноўная выснова маіх сутак у тым, што ў Беларусі пакутуюць ня толькі “палітычныя”, а тысячы і тысячы іншых. Схема такая: дзяржава прадае алкаголь і зарабляе на гэтым шмат грошаў. Спажыўцоў міліцыя ловіць і саджае на суткі. Потым забірае дзяцей і па Дэкрэце прэзідэнта 18 робіць іх “абавязанымі асобамі”, якія павінныя працаваць, каб дзяржава забірала частку грошаў на ўтрыманьне іх дзяцей. Потым за прагулы працы іх саджаюць на суткі. Потым саджаюць па крыміналцы. Потым за 3 пратаколы за алкаголь вязуць на ЛТП. А яшчэ за прагулы ім маюць права даць суткі інспектары! Без суду! І часта даюць калі яны ўжо на сутках – пад канец прыносяць так званыя “ДП”. А зараз можна і да 45. Без судовага рашэньня!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі