Затрыманне на цэментава-шыферным заводзе ў Крычаве
Затрыманы на прадпрыемстве
Затрыманне адбылося на цэментава-шыферным заводзе ў Крычаве ў Магілёўскай вобласці. Сілавікі схапілі рабочага, відаць, на працоўным месцы. На відэа ён кажа, што ў "Аднакласніках" нейкім чынам "абразіў" Аляксандра Лукашэнку, а таксама нібыта распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы".
"Сваю віну прызнаю, раскайваюся, калі выйду з турмы — не ведаю", — дадае мужчына.
Затрыманні на працоўных месцах сілавікамі праводзяцца нярэдка. Гэта адзін з метадаў запалохвання людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.