Затрыманы айцішнік — пра тое, чаму калегі пратэставалі: яны з раскошы шалеюць

Затрыманы айцішнік — пра тое, чаму калегі пратэставалі: яны з раскошы шалеюць

На відэа МУС Беларусі мужчына, які назваўся  інжынерам-праграмістам вядомай IT-кампаніі, прызнаецца, што ўдзельнічаў у пратэстах лета-восені 2020-га і дапамагаў фінансава страйкоўцам, рэпрэсаваным (ён называе свой месячны заробак — 3820 долараў). Цяпер ён кажа, што раскайваецца. Таксама 30-гадовы айцішнік выказаўся наконт таго, чаму ён і яго калегі пратэставалі (цяжка сказаць, ці гэта сапраўды яго меркаванне, ці ён агучыў прапанаваны ў ГУБАЗіК тэкст). Ды і міліцыя адзначае, што "дзеянням мінчука будзе дадзена прававая ацэнка".

"На маю думку, пратэсны рух падтрымлівае вельмі вялікая частка ІТ-супольнасці толькі таму, што ў іх усё вельмі, вельмі, вельмі, вельмі добра, і яны з раскошы шалеюць ("с жиру бесятся"), — кажа затрыманы. — Гэта адзіная прычына, чаму яны ўдзельнічаюць ва ўсім гэтым [у пратэстах]. Калі б яны жылі як большасць іншых беларусаў, яны б больш гэта шанавалі. А паколькі ім больш няма чаго шанаваць, яны і займаюцца усякім глупствам".

Як вядома, удзельнікі пратэстаў, у тым ліку і айцішнікі, пратэставалі і пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і патрабуюць новых выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі