Затрыманыя два намеснікі старшыні Гомельскага аблвыканкама (відэа)
Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў.
Паводле яго слоў, чыноўнікаў затрымалі 19 траўня. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС яе завёў генеральны пракурор. Падазраваныя даюць паказанні следчым.
Абставіны ўчыненага злачынства і прозвішчы затрыманых не паведамляюцца, інфармуе БелаПАН. Спіс намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама можна пабачыць тут.
Фота — Fotolia