Заўтра ў Беларусі пачнецца пацяпленне

У пятніцу, 9 студзеня, у Беларусі пачнецца пацяпленне. Уплыў на надвор'е ў нашай краіны пачне аказваць цёплае паветра, якое пачне прыходзіць з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага заўтра пройдзе снег, моцны снег, магчымыя завірухі, прагназуецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-10 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

У суботу, 10 студзеня, таксама чакаюцца ападкі, прычым на Брэстчыне  — з дажджом. Уначы будзе ад 0 да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4. У нядзелю, 11 студзеня, надвор'е істотна не зменіцца, аднак прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі