Заяц распавёў, каго Лукашэнка даручыў пакараць за бяздзеянне (відэа)
Леанід Заяц распавёў, каго Аляксандр Лукашэнка даручыў пакараць за бяздзеянне. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання пракаментаваў сітуацыю з затрымкай з прыборкай льну у Гомельскай вобласці. Па словах Зайца, “адбылася недапрацоўка мясцовых органаў улады”.
“Трэба было раней падняць тэхнічныя сродкі, нават не прыцягваючы людзей, — цытуе словы міністра БЕЛТА. — Гэты лён трэба было прыбраць значна раней”. Заяц адзначыў, што Лукашэнка “рэзка адрэагаваў” на сітуацыю і даручыў пакараць вінаватых у бяздзеянні. Гэта значыць, што пакараюць найперш чыноўнікаў з Гомельшчыны. Ацэнку іх дзеянням мусіць даць пракуратура.