Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Польшчы. Пра гэта стала вядома, калі ў апошнім матчы папярэдняга этапу ў групе "В" зборная Харватыі выйграла ў Ісландыі — 37:28 (19:10). Беларусы не змаглі вырашыць пытанне выхаду ў наступны раўнд самастойна, бо саступілі нарвежцам — 27:29. У выніку, у групе па 4 ачкі набралі Нарвегія і Харватыя, па 2 ачкі — Беларусь і Ісландыя. Наша каманда абыйшла ісландцаў за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы (39:38).

Цяпер беларусы ў 1-й групе: Польшча — 4 ачкі, Нарвегія, Францыя, Харватыя — па 2, Беларусь і Македонія ачкоў не маюць.

Ужо вядомы расклад выступаў зборнай Беларусі ў асноўным раўндзе. 21 студзеня адбудзецца матч з Францыяй, 25-га — з Польшчай, 27-га — з Македоніяй.

Беларуская зборная выступае на кантынентальным першынстве не ў самым моцным складзе, сярод траўмаваных — Дзяніс Рутэнка, Віталь Чарапенька. Сем гульцоў з 18-ці не мелі досведу топ-турніраў. "Не магу сказаць, што едзем цалкам гатовыя", — гаварыў перад стартам Еўра-2016 галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў. Тым не менш, беларусы выглядаюць годна і змагаюцца да фінальнай сірэны.

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы
Фота: handball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі