"Жалезная заслона апускаецца". Раманчук аб закрыцці прапускных пунктаў

Арт-аб'ект "Жалезная заслона" ля ўваходу ў "House Of Terror Museum" у Будапешце / Еўрарадыё
Арт-аб'ект "Жалезная заслона" ля ўваходу ў "House Of Terror Museum" у Будапешце / Еўрарадыё

"Паглынанне Беларусі таталітарнай Расіяй як ніколі блізка", — перакананы эканаміст Яраслаў Раманчук, з якім Еўрарадыё паразмаўляла пра трэнд закрыцця прапускных пунктаў на заходняй мяжы з Беларуссю.

У інтэрв'ю суразмоўца разважае аб прычынах таго, што адбываецца, іх пазітыўных і негатыўных наступствах, а таксама палітыцы санкцый, якую, на думку эксперта, варта было перагледзець ўжо даўно.

“Железный занавес опускается”. Романчук о закрытии пропускных пунктов
Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

Тры прычыны закрыцця пунктаў пропуску 

Па-першае, закрыццё пунктаў пропуску звязана з пытаннямі бяспекі, пра што заяўляў польскі бок. Лукашэнка адназначна дае зразумець, што пагражае не толькі Польшчы, але і Балтыйскаму калідору і, увогуле, Еўрасаюзу. Бяспека — гэта скрайне важна, таму я думаю, што і Польшча, і краіны Балтыі маюць усе падставы абмежаваць перамяшчэнне, спасылаючыся на агрэсіўнага суседа.

Другая прычына, якая таксама відавочная, гэта ні для каго не сакрэт: да 2020 года ў камерцыйных структур Лукашэнкі былі партнёры ў краінах ЕС, якія дапамагалі ім займацца кантрабандай. Гэтая дзейнасць была дастаткова паспяховай. Большая частка кантрабанды ішла як раз праз пункт, які закрылі літоўцы. Чаму вырашылі закрыць менавіта цяпер, а не пяць гадоў таму? Рэзка аслабла тая камерцыйная частка тытунёвай мафіі, якая гэтым займалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі