Жанчыну, асуджаную за смайлік-гаўняшку, зноў судзяць за абразу міліцыянта
У Івацэвічах мясцовую жыхарку другі раз судзяць за абразу аднаго і таго ж міліцыянта, піша "Ганцавіцкі час".
Першы раз Вольгу Кронда судзілі ў жніўні 2021-га: у тэлеграм-чаце яна апублікавала смайлік-гаўняшку на адрас міліцыянта Руслана К. Суд прызначыў ёй два гады "хатняй хіміі" і выплату 2000 рублёў пацярпеламу.
Цяперашні суд, як і папярэдні, праходзіць у зкрытым рэжыме па хадайніцтве міліцыянта. Абставіны справы невядомыя.
Пасяджэнне з 18 студзеня перанеслі па прычыне хваробы абвінавачанай.
33-гадовая Вольга Кронда працуе рамесніцай, адна выхоўвае дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.