Жаночая баскетбольная зборная Беларусі прайграла Італіі — 60:80
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі прайграла Італіі — 60:80 (16:18, 12:20, 12:26, 20:16). Гэта быў стартавы матч дружыны Наталлі Трафімавай на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі. Самай выніковай у беларускай зборнай была Бентлі — 17 ачкоў, Сныціна набрала 13. Адчувалася адсутнасць цэнтравых — Леўчанкі і Верамеенкі, у Крэс і Гаспер, якія іх замянілі, пакуль не ўсё атрымліваецца.
17 чэрвеня зборная Беларусі гуляе з камандай Славакіі, пачатак у 13.30. 19 чэрвеня пройдзе матч з Турцыяй (16.00).