Жаночая баскетбольная зборная Беларусі сёння згуляе з Літвой
Матч 1/4 фіналу кантынентальнага першынства пройдзе ў Будапешце.
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі сёння згуляе ў 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы з камандай Літвы. Матч пройдзе ў Будапешце, пачнецца ў 21.30 паводле беларускага часу. А 19-й гадзіне пройдзе іншы чвэрцьфінал, у якім будуць гуляць зборныя Турцыі і Сербіі. У 1/2 фінала сустрэнуцца пераможцы згаданых матчаў.
У чацвер, 25 чэрвеня, адбудуцца яшчэ два чвэрцьфіналы, у якіх згуляюць Іспанія і Чарнагорыя, Францыя і Расія. Матчы 1/2 фіналу прызначаныя на пятніцу, 26 чэрвеня, а фінал і матч за 3-е месца — на нядзелю, 28 чэрвеня.
Нагадаем, найлепшы вынік на кантынентальным першынстве зборная Анатоля Буяльскага прадэманстравала ў 2007 годзе, калі заваявала бронзавыя медалі. Летась беларускі пад кіраўніцтвам літоўца Рымантаса Грыгаса дайшлі да 1/4 фіналу, дзе прайгралі зборнай Турцыі. Дзеючым чэмпіёнам Еўропы з'яўляецца каманда Іспаніі.
Першае месца на першынстве дае пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Бразіліі. Тыя зборныя, якія займуць 2-5 месцы, у наступным годзе згуляюць у перадалімпійскім кваліфікацыйным турніры.
Фота: bbf.by