Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце не запоўніла квоту

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце не запоўніла квоту

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце на трэцім этапе Кубка свету, які пачаўся ў Нове-Места ў Чэхіі, не запоўніла квоту. Замест пяці спартсменак на гонку заяўленыя чатыры — Дынара Алімбекава (13-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (37), Ганна Сола (74) і Ірына Кручынкіна (83). Адбылося гэта ўпершыню ў бягучым сезоне.

Спрынт стартуе ў пятніцу ў 19:30. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі