Жлобінец зняў відэа, як два самалёты ляцяць наперарэз адзін аднаму
31 студзеня жыхар Жлобіна Уладзімір зафіксаваў на відэа момант, калі два самалёты ляцелі адзін напераэз другому. На ім відаць, як два самалёты небяспечна збліжаюцца.
Аднак насамрэч пагрозы, што ў небе над Жлобінам сутыкнуцца самалёты, не было. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў начальнік Мінскага раённага дыспетчарскага цэнтра "Белаэранавігацыя" Аляксандр Барташэвіч.
Спецыяліст паведаміў, што бяспечны інтэрвал паміж самалётамі можа быць як вертыкальны, так і гарызантальны. Гарызантальны інтэрвал — 10 км паміж самалётамі, вертыкальны — тысяча футаў (300 м). "Нават вельмі дасведчаны чалавек не можа з зямлі вызначыць вышыню самалёта візуальна. Калі самалёт знаходзіцца на вышыні 35 тысяч футаў і разыходзіцца з іншым самалётам з інтэрвалам ў 1 тысячу футаў, з зямлі здаецца, што яны знаходзіцца ў адным пункце", — патлумачыў Барташэвітч сітуацыю, якую зафіксаваў на відэа жлобінец.
Па словах эксперта, бяспечны інтэрвал паміж самалётамі кантралюецца як бартавымі сістэмамі самалётаў, так і з зямлі — з дапамогай лакатараў. Калі адбываецца парушэнне, гэта фіксуюць две не звязаныя паміж сабой сістэмы.