Жонка Статкевіча: Мікалаю ў турме не даюць спаць

“Яшчэ ў верасні я атрымала дазвол на перадачу яму лекаў, адправіла бандэроллю. А ад яго патрабуюць, каб распісаўся, што гэта нібыта „невядомая бандэроль ад невысветленай асобы“. Хаця на бандэролі вялікімі літарамі напісана „медычная“. Ён адмаўляецца”, - перадае словы Марыны Адамовіч “Радыё “Свабода”.

Раней стала вядома, што Мікалай Статкевіч ў турме адмовіўся ад дапамогі турэмных лекараў, падазраючы іх у наўмысным пагаршэнні ягонага здароўя. Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камера Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзверы ягонай камэры.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю  масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Статкевіч не прызнаў сваёй віны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі