Жудасныя чэргі з грузавікоў застаюцца на мяжы Беларусі

Аўтастрада / pixabay
Аўтастрада / pixabay

Каля дзвюх тысячаў вялікагрузаў стаіць на беларускай мяжы ў чаканні выезду ў сумежныя краіны ЕС.

Самыя буйныя чэргі ўтварыліся на выезд у Літву. Самы загружаны з пунктаў пропуску — Каменны Лог. Тут магчымасці ўехаць на тэрыторыю сумежнай краіны чакае больш за 700 вялікагрузаў. Усяго на беларуска-літоўскай мяжы стаіць больш за 1,2 тысячы фураў.

Няпростым аказаўся для кіроўцаў і латвійскае кірунак: тут у чэргі ля двух пунктаў пропуску сабралася больш за 200 фураў.

Сур'ёзныя чэргі ўтварыліся на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Бераставіца". Тут чакае каля 400 грузавікоў.

Пункт пропуску "Брузгі", зачынены падчас абвастрэння міграцыйнага крызісу восенню 2021 года, усё яшчэ не прымае кіроўцаў. Гэта ўскладняе і без таго няпростую сітуацыю на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі